Эдуарда Лобава могуць пазбавіць спатканняў з роднымі

Ён паведаміў, што яго могуць пакараць пазбаўленнем кароткатэрміновага спаткання, якое яны планавалі на люты. За якое менавіта парушэнне яго могуць пакараць, Эдуард не сказаў.

Як сказала Марына Лобава ў інтэрв’ю Радыё Свабода, гэта можа быць што заўгодна: не туды пайшоў, не там апынуўся, не зашпіліўся, недакладна павітаўся. Маці палітвязня нагадала, што да канца 2012 году на рахунку Эдуарда Лобава лічылася 7 парушэнняў. Як мяркуе жанчына, большасць з парушэнняў сына былі надуманыя.

Эдуард Лобаў адбывае 4 гады зняволення у Івацэвіцкай калоніі па абвінавачанні ў хуліганстве. Яго разам са Змітром Дашкевічам затрымалі за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі