Егіпет напярэдадні выбараў: 1114 параненых, 10 забітых

У пятніцу дзесяткі тысяч пратэстоўцаў зноў выйшлі на вуліцы Каіра і Алесандрыі на дэманстрацыю пад назвай "Пятніца з адным патрабаваннем". Гэта стала рэакцыяй на выхад дакумента, у якім зазначаліся надзвычайныя паўнамоцтвы ваеннага кіраўніцтва краіны, калі армія пакідае за сабой права на апошняе слова ў любых важных палітычных пытаннях, нават калі прэзідэнт і парламент будуць ужо абраныя.

Людзі абвінавачваюць Вышэйшы савет узброеных сіл у злоўжыванні кантролем сітуацыі ў краіне і патрабуюць ваенных адступіць ад улады напярэдадні выбараў. Яны імкліва набліжаюцца і адбудуцца ўжо 28 лістапада.

Пратэсты не згасалі ўвесь уікэнд: людзей арыштоўваюць, жорстка збіваюць, ужываюць слезацечны газ і гумовыя кулі. Зараз пратэсты працягваюцца ў Александрыі, Аль Міньі, Суэцы і Асване, а таксама ў сталіцы Егіпта, Каіры.

Ад гумовых куль вялікі адсотак раненняў у вочы.

На балонах ад слезацечнага газу маркіроўка "Made in USA".

У нядзелю міністр здравааховы Егіпта паведаміў аб як найменьш 1.114 пацярпелых і аб 5 забітых, але ўжо пад ноч лічба забітых ўзрасла ўдвая. Сутыкненні з паліцыяй, кіданні камянёў і кактэйляў молатава, усе вуліцы ў стойкім воблаку слезацечнага газу. Арганізоўваюцца палявыя шпіталі і аптэкі ў мячэцях, людзі праз сацыяльныя медыі шукаюць дактароў і моляцца, каб пайшоў дождж і рассеяў газ. Сітуацыя дынамічна развіваецца.

Паводле CNN, Al Jazeera і #Tahrir

Фота: CNN, OccupiedPalestine

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі