Эканаміст: Рэзкай дэвальвацыі зараз быць не можа

Пра гэта фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра Альпары ў Мінску  заявіў у размове з Еўрарадыё.

Вадзім Іосуб: “У нас плаваючы курс, які ўсталёўваецца паводле таргоў на біржы, пасля заявак на продаж і пакупку. У такой форме, каб сёння ўсталявалі курс на 8 студзеня — гэтага не можа быць у прынцыпе. Інакш, як да фэйку, да гэтага малюнку ставіцца нельга”.

Але негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы ўсё ж ёсць, зазначае эканаміст. І сапраўды прагназуе нязначныя змены ў курсе долара — 9500 рублёў да канца года.

Нагадаем, 8 студзеня ў сацсетках з’явілася  sms, нібыта 8 студзеня долар будзе каштаваць 14 тысяч рублёў, а еўра — 18 тысяч.

Фота — brest-stroit.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі