Будынкі Мінска, якія змянілі вобраз горада (фотарэпартаж)
Некалі роўная панарама сталіцы цяпер пасечаная хмарачосамі, а побач са старымі дамамі выраслі “будынкі са шкла і бетону”.
Офісны будынак каля музея ВАВ
Элітны жылы комплекс "Траецкі", які будуе вядомы беларускі бізнесмен Юрый Чыж. Кватэры тут каштуюць па мільёне долараў і нават больш. Цікава, што амаль усе кватэры раскупілі, калі будаўнікі ўзводзілі толькі першыя паверхі.
Так мяняюцца краявіды на праспекце Пераможцаў. Калі ён яшчэ быў праспектам Машэрава, то тут дамінавала гасцініца "Юбілейная". Цяпер яе нават цяжка заўважыць.
Гэта офісная высотка доўга гібела на ўзроўні падмурку. Але апошні год нібыта на дражджах адзін за адным пачалі ляпіцца паверхі.
На плошчы Свабоды пайшлі не ўверх, а ўніз і капнулі ў глыб гісторыі. На старым падмурку касцёла пабудавалі дзіцячую філармонію.
Новы будынак гасцініцы "Кастрычніцкая"
вуліца Энгельса, перасячэнне з Першамайскай. Лякарня і паркінг.
Цэнтральны аўтавакзал
Будынак БДУ на Прывакзальнай плошчы.
"Гістарычная" Неміга
"Парус" Мінска.