Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч пажаніліся
Шлюб яны зарэгістравалі 20 снежня ў шклоўскай калоніі, дзе знаходзіцца палітык.
Па словах Марыны Адамовіч, якія перадае БелаПАН, "усё прайшло звычайна". Жанчына кажа, што пачыуваецца Статкевіч як звычайна. Усе яго траўмы яго асабліва не турбуюць, ён цяпер нарошчвае цягліцы троху атрафіраванай левай рукі.
Адамовіч таксама кажа, што, верагодна, неўзабаве Статкевіча перавядуць у крытую турму.