Экс-кандыдатаў у прэзідэнты сярод памілаваных няма
Аб гэтым паведамляе агенцтва БелаПАН.
Сёння кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 11 фігурантаў справы аб масавых беспарадках. Іх імёны не называліся. Як стала вядома інфармагенцтву БелаПАН, экс-кандыдатаў у прэзідэнты сярод памілаваных няма. Нагадаем, што зараз за кратамі знаходзяцца трое з іх -- Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч і Дзмітрый Ус.