Экс-кіраўнік ФСБ: небяспека "аранжавых рэвалюцый" у СНД застаецца
Пра гэта заявіў у нядзелю былы дырэктар ФСБ Мікалай Патрушаў.
На тэрыторыі СНД захоўваецца верагоднасць "аранжавых рэвалюцый", і гэта ўяўляе небяспеку для Расіі, прыводзіць словы Патрушава РИА Новости.
"У дынаміцы знаходзяцца падзеі і ў Кіргізіі, і ў Таджыкістане, і ва Украіне, і мы з гэтым увесь час сутыкаемся. Ці ўяўляюць яны (падзеі) небяспеку для нас? Так, уяўляюць", — заявіў Патрушэў.
Па яго словах, у бліжэйшай будучыні гэтаму пытанню будзе надавацца увага.