Эпідэмія грыпу ў Беларусь прыйдзе з Еўропы
Чакаецца, што эпідэмія будзе сярэдняй інтэнсіўнасці і прыйдзе ў звычайныя тэрміны.
Пакуль жа ёсць толькі адзінкавыя выпадкі захворвання, паведамляе interfax.by са спасылкай на галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара — намесніка міністра аховы здароўя Ігара Гаеўскага.
Лекары вядуць маніторынг наведвальнасці школ. Па іх словах, у класах адсутнічае 2-3% школьнікаў, у некаторых школах — да 10%.
Медыкі прагназуюць, што эпідэмія грыпу пачнецца напрыканцы студзеня — на пачатку лютага.
Фота — postawy.by