Ермакова не паляцела ў ЗША, бо позна атрымала візу
Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, затрымка з выдачай візы з'яўляецца дадатковым бар'ерам, які стварае перашкоды для працы Беларусі ў рамках МВФ.
Нагадаем, што кіраўніца Нацбанку Надзея Ермакова павінна была прыняць удзел у гадавым сходзе Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банку ў Вашынгтоне. Аднак своечасова вылецець у ЗША яна не змагла.