Сёння ЕС можа адклікаць з Беларусі ўсіх амбасадараў

Хутчэй за ўсё, будзе вырашэна адклікаць з Мінска амбасадараў усіх краін Еўрасаюза. Пра гэта паведамляе выданне ЕС EUobserver са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў Бруселі. Гэтак Еўрасаюз адкажа на высылку з Беларусі шведскіх дыпламатаў.

Магчыма, у Бруселі разгледзяць пытанне пашырэння “спіса неўязных”.

Еўрапейскі дыпламат дадаў, што, хоць мяч цяпер на баку Швецыі, усе краіны ЕС хочуць выказаць салідарнасць з ёй.

Нагадаем, што сёлета Еўрасаюз ужо адклікаў усіх амбасадараў — на знак салідарнасці з высланымі пасламі Еўрасаюза і Польшчы.

Фота — publicdomainpictures.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі