ЕС пазбавіць Беларусь прэферэнцыяў на імпарт
Акрамя таго, ільготных ці нулявых імпартных тарыфаў пазбавяцца Расія і шэраг іншых краін.
Гэтыя тарыфы Еўрасаюз прадстаўляе для стымуляцыі развіцця іншых дзяржаваў. Цяпер спіс перагледжаны, паведамляе interfax.by. Паводле новага спісу, з ліку краін, якія маюць прэферэнцыі, выключаныя дзяржавы, якія па ацэнцы Сусветнага банка на аснове ВУП за апошнія тры гады на душу насельніцтва маюць павышаны прыбытак ці прыбытак вышэй за сярэдні.
У першай катэгорыі апынуліся сем краін — Бахрэйн, Бруней, Катар, Кувейт, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Аман, Саудаўская Аравія, а таксама спецыяльны адміністрацыйны раён Кітая Аомэнь (Макаа).
У другую патрапіла Беларусь, а таксама Аргентына, , Бразілія, Венесуэла, Габон, Казахстан, Куба, Лівія, Малайзія, Расія, Рэспубліка Палау і Уругвай.
Ільготнымі тарыфамі на імпарт ад ЕС будуць карыстацца 89 краін. У іх ліку Кітай, Індыя, Азербайджан, Арменія, Грузія, Кіргізія, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан, Украіна ды іншыя.
Фота — lesvesti.ru