ЕС планаваў прыняць рашэнне па Беларусі без абмеркавання
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў замежных справаў ЕС.
Прэс-сакратарка Савета ЕС Сюзана Кіфер расказала Еўрарадыё, што хутчэй за ўсё 24 лютага стане вядома, ці будзе ў парадку дня Савета 27 лютага беларускае пытанне.
Сюзана Кіфер: “Гэтае пытанне і не планавалася на абмеркаванне міністраў. Рашэнне мусіла быць прынятае на ніжэйшым узроўні без удзелу міністраў замежных справаў. Таму што міністры ўжо абмяркоўвалі гэтае пытанне на мінулым паседжанні 23 студзеня. Што будзе ў панядзелак, мы не ведаем. Учора я думала, што сёння мы будзем упэўненныя, аднак мы абсалютна не ўпэўненыя”.