Эстафета ў Хохфільцэне: мужчыны — 14-е, жанчыны — 7-е месца

Першымі дыстанцыю праходзілі мужчыны. Беларуская зборная была прадстаўленая ў гэтай гонцы Сяргеем Новікавым, Яўгенам Абраменкам, Аляксандрам Бабчыным і Уладзімірам Чэпеліным. Пераможцам гонкі — нарвежскай зборнай — беларусы прайгралі болей за 4 хвіліны.

У другой палове дня адбылася жаночая эстафета. На дыстанцыю ад Беларусі выйшлі Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Анастасія Дубарэзава і Дар’я Домрачава. Апошняя выкарыстала тры дадатковыя патроны і гэта не дазволіла Дар’і вывесці сваю каманду ў шасцёрку наймацнейшых. Пераможцам у гэтай гонцы стала, як і ў мужчын, зборная Нарвегіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі