Еўракамісія аштрафавала Microsoft больш як на паўмільярда еўра
Штраф у 561 мільён еўра кампанія атрымала за тое, што прасоўвала на еўрапейскім рынку свой інтэрнэт-браўзэр Internet Explorer
Прычым рабіла гэта на шкоду аналагічным праграмам іншых вытворцаў.
У сакавіку 2010 года па выніках папярэдняга расследавання антыманапольнай камісіі ЕС кампанія пагадзілася запусціць у аперацыйнай сістэме Windows акно выбару браўзэраў. Аднак у лютым 2011 года ў новай версіі аперацыйнай сістэмы Windows 7 гэтага акна ўжо не было, адзначае ВВС.
Microsoft у свае апраўданне заявіла, што гэта стала вынікам "тэхнічнай памылкі". Кампанія паабяцала выправіць гэты недахоп.
Камісар па антыманапольнай палітыцы ЕС Хаакін Альмунія назваў рашэнне Еўракамісіі беспрэцэндэнтнай дзеяй. Таксама ён дадаў, што не раіць іншым кампаніям адмаўляцца ад узятых на сябе абавязанняў.
Дарэчы, штраф мог быць і большым. Тэарэтычна, кантрольныя органы ЕС маглі прызначыць штраф у памеры да 10% гадавога прыбытку кампаніі. А гэта, паводле справаздачы за 2012 год, склала б 7,4 мільярда долараў.
Фота — pro100news.info