Еўракамісія: Пастаўкі прыроднага газу з Расіі нармалізаваліся
Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка еўракамісара па энергетыцы Марлена Хольцнер.
Паводле звестак Еўракамісіі, аб'ёмы паставак расійскага газу цалкам аднавіліся для Балгарыі, Славакіі, Аўстрыі, Венгрыі, Польшчы і Грэцыі. А вось Нямеччына, Румынія і Італія атрымліваюць блакітнае паліва яшчэ не ў дастатковай колькасці, інфармуе ІТАР-ТАСС.
"Пагрозы для Еўропы няма", — дадала афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі.