Еўрапарламентарыі асудзілі ўлады Беларусі за арышт Пачобута
Калі карэспандэнт "Газеты Выборчай" Андрэй Пачобут не будзе вызвалены, патрабаванне аб яго вызваленні будзе ўключана ў рэзалюцыю Еўрапарламента.
Пра гэта сёння заявіў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па справах Беларусі Яцэк Пратасевіч.
На паседжанні дэлегацыі еўрапарламентарыі асудзілі ўлады Беларусі за арышт Пачобута і ў чарговы раз заклікалі Аляксандра Лукашэнку спыніць рэпрэсіі супраць незалежных медыяў, дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.