Еўрасаюз пашырыў "чорны спіс" для Беларусі
Як і чакалася, ён папоўніўся на 21 асобу.
Такое рашэнне сёння прыняў Савет міністраў замежных справаў Еўрасаюзу на паседжанні ў Брусэлі. Як перадае Радыё "Свабода", у спіс увайшлі 19 чыноўнікаў з судовай сістэмы Беларусі і 2 міліцэйскія чыноўнікі.