Еўрасаюз пашырыў беларускі "чорны спіс"

Такое рашэнне прыняў Савет міністраў замежных спраў краін Еўрасаюзу. Нагадаем, што такія лічбы называліся і раней.

Паведамляецца, што "чорны спіс" пашырыўся за кошт суддзяў, пракурораў, бізнэсоўцаў, якія, паводле ЕС, адказныя за парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.


Афіцыйнае абвяшчэнне спісу чакаецца ў суботу. Але колькасць кампаній і асобаў адпавядае папярэднім прапановам. Таму можна меркаваць, што ў "чорны спіс" трапілі кампаніі бізнэсоўцаў Анатоля Тарнаўскага, Юрыя Чыжа і Уладзіміра Пефціева. Да пашырэння "чорнага спісу" ў ім было каля 230 прозвішчаў прадстаўнікоў Беларусі і тры кампаніі.

Перад  сённяшнім паседжаннем прадстаўнікі Еўрасаюзу заявілі, Еўрасаюз не мае намеру саступаць без вызвалення палітвязняў. У прыватнасці, кіраўніца знешнепалітычнай службы Кэтрын Эштан нагадала пра галоўнае патрабаванне ЕС.

Кэтрын Эштан: "Я вельмі занепакоеная тым, што адбываецца ў беларускай грамадзянскай супольнасці. Мы кажам вельмі ясна: рэжым мусіць вызваліць палітычных вязняў. Мы гатовыя наладзіць адносіны, калі беларускія ўлады зробяць тое аб чым іх просяць".

Шведскі міністр Карл Більт яшчэ да паседжання заявіў, што сённяшняе рашэнне будзе больш жорсткае:

Карл Більт: "Цяпер мы прымаеш больш моцныя меры. Я лічу, што спадар Лукашэнка гэта заслугоўвае. За апошні час мы пабачылі, як ён яшчэ больш адыйшоў ад Еўропы. Гэта адзіны еўрапейскі рэжым, што мае палітычных вязняў, адзіны, што карае смерцю. Сітуацыя жахлівая".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі