Еўрасаюзу прапанавалі ўвесці эмбарга на беларускія нафтапрадукты

Як паведамляе "Хартыя'97", Беларусь прадстаўлялі Ірына Багданава, сястра экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, а таксама кіраўніца Беларускага Свабоднага тэатра Наталля Каляда ды кіраўніца фонду "Мы памятаем" Ірына Красоўская.

Таксама ў Брусэльскім форуме бралі ўдзел Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежнай палітыцы Кэтрын Эштан, генсакратар NАТО Андэрс Фог Расмусэн, міністр замежных справаў Швецыі Карл Більт, міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі ды іншыя палітыкі.

Падчас абмеркавання сітуацыі з Сірыяй была ўзнятая дыскусия па Беларусі ў сувязі з пастаўкамі беларускай зброі ў гэтую краіну. Тэма Беларусі асобна ўздымалася на панэлі "Усходнееўрапейскія партнёры: рух на Захад, Усход і ў нікуды". Па словах Каляды, беларускія ўдзельнікі прапанавалі праграму ўздзеяння на афіцыйны Мінск.

Сярод іншага, прапануецца аднаўляць дыялог з Мінскам толькі пасля вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў. Грамадзянам Беларусі прапануецца выдаваць бясплатныя візы ў Еўрасаюз. Сярод эканамічных санкцыяў прапануецца ўвесці эмбарга на беларускія нафтапрадукты і адклікаць беларускіх амбасадараў з еўрапейскіх сталіц.

Фота — "Хартыя'97"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі