Еўропа гэтай ноччу пераходзіць на зімовы час
Беларусь разам з Расіяй і Казахстанам застаецца на адзіным часе і не будзе пераводзіць стрэлкі на гадзіну назад.
Ідэя адмовіцца ад сезоннага часу належала Расіі. У чэрвені там з’явіўся адпаведны прэзідэнцкі ўказ. Беларусь і Казахстан падтрымалі гэту ініцыятыву, бо ўваходзяць у Мытны саюз.
Цяпер розніца ў часе з Польшчай у нас складзе 2 гадзіны і так будзе да вясны, пакуль суседняя краіна не вернецца на летні час. На зіму ў нас будзе і розніца ў часе з Латвіяй, Літвой і Украінай — 1 гадзіна. Розніца з Грынвічам у Мінска цяпер складзе 3 гадзіны замест звыклых 2.