Еўропа перайшла на летні час
Большасць краін рэгіёну гэтай ноччу перавялі гадзіннікі на гадзіну наперад.
Цяпер няма розніцы ў часе паміж Мінскам і Кіевам, напрыклад. А з Нямеччынай розніца толькі ў адну гадзіну.
Беларусь разам з іншымі краінамі-сябрамі Мытнага саюзу (Расіяй і Казахстанам) восенню 2011 года вырашыла не пераходзіць на зімовы час. У выніку розніца ў часе паміж Мінскам і Грынвічам склала 3 гадзіны, замест звыклых 2. Таксама гэта вылілася ў часовыя праблемы з раскладам цягнікоў, якія ішлі з Беларусі ў суседнія краіны, дзе пераход на зімовы расклад адбыўся.