Experty.by гатовыя адзначыць лепшыя альбомы 2011 года

Адразу ў некалькіх намінацыях на прэмію ад  сайта Experty.by прэтэндуюць альбомы гуртоў "Ляпис Трубецкой", "Троіца", Pomidor/Off і "Серебряная Свадьба".

Experty.by  адзначаюць, што 2011 год у беларускай музыцы быў вельмі насычаным – аўтары сайта адрэцэнзавалі 63 беларускія альбомы. Сярод гэтай разнастайнасці музычных прац у межах узнагарод будзе названы лепшы альбом адразу па чатырох версіях: штатных экспертаў (4 сталыя аўтары сайта), вялікага журы (12 беларускіх журналістаў), народных экспертаў (карыстальнікі сайта), а таксама замежных экспертаў.

У замежным журы ўвайшлі крытыкі з пяці краін, з якімі мяжуе Беларусь. Расію ў гэтым годзе прадстаўляе Аляксандр Гарбачоў (часопіс "Афиша"), Украіну – Канстанцін Трыгуб (партал RockYou), Літву – Дарыюс Ужкурайціс (радыё Opus 3), Латвію – Яніс Зілдэ (партал TVnet), Польшчу – Павел Кастржэва (партал Onet).

Паслухаць усе альбомы 2011 года можна на сайце Experty.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі