Ежы Бузэк: Еўропа не будзе лаяльнай да рэжыму Лукашэнкі

Ён нагадаў, што ў рамках Палітыкі суседства Еўропа прапанавала паглыбляць адносіны з Беларуссю і даваць такім чынам надзею на поўнае партнёрства. Аднак такое партнёрства залежыць ад прыхільнасці агульным каштоўнасцям — дэмакратыі, вяршэнству закона, правам чалавека і прынцыпам рынкавай эканомікі.

Еўрасаюз паказаў, што ён адкрыты да супрацоўніцтва з Беларуссю, у тым ліку ў рамках Усходняга партнёрства. Аднак Беларусі адрынула еўрапейскую прапанову і працягвае чыніць рэпрэсіі супраць дэмакратычных прадстаўнікоў апазіцыі.

“Мы кажам дакладна: усе палітычныя зняволеныя павінны быць безумоўна вызваленыя з турмаў. Мы не адмаўляемся ад гэтага патрабавання”, — заявіў Ежы Бузэк.

Ён таксама падкрэсліў, што ЕС не можа лаяльна ставіцца да парушэнняў асноўных правоў чалавека і будзе па-ранейшаму рашуча асуджаць дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі