Фанатам ХК “Дынама” забароняць дудзець у дудкі на матчах
Заўзятарам дазволена будзе падтрымліваць сваю каманду толькі голасам.
Пачынаючы з першай хатняй гульні клуба ў новым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі, прыносіць і выкарыстоўваць дудкі на хатніх матчах “бела-блакітных” будзе забаронена, паведамляе тэлерадыёкампанія “Мір”.
Савет фан-клуба мінскага “Дынама” 6 чэрвеня звярнулася да генеральнага дырэктара каманды Аляксея Торбіна з адпаведнай просьбай. Арганізацыя палічыла, што выкарыстанне дудак, па-першае, замінае заўзятарам камфортна праглядаць матчы, па-другое, карэктна і якасна падтрымліваць “зуброў”, ды, па-трэцяе, негатыўна адбіваецца на іміджы клуба.