Фанаты дапамогуць мінскаму “Дынама” выплаціць штраф

У звароце заўзятарам прапануюць падтрымаць любімую каманду матэрыяльна, паведамляе сайт goals.by. Як вядома, за бойку напрыканцы матчу 6 лістапада на “Мінск-Арэне” клуб павінен выплаціць штраф у памеры 500 тысяч расійскіх рублёў. Фанаты прызнаюць, што некаторыя наведнікі сапраўды паводзіліся некарэктна і менавіта іх дзеянні сталі прычынай спагнання. Яны прыносяць мінскаму “Дынама” прабачэнні і заклікаюць заўзятараў перавесці грошы на выплату штрафу, а гэта каля 17 тысяч долараў у эквіваленце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі