Федэрацыя хакея не пагадзілася памяняць Ворсіна на Саланца
Яўген Ворсін канчаткова пакіне пасаду старшыні Федэрацыі хакею Беларусі. Такое рашэнне было прынятае на паседжанні выканкаму федэрацыі 23 жніўня.
Сваім пераемнікам Ворсін прапаноўваў прызначыць гендырэктара "Юнацтва" Сяргея Саланца, паведамляе "Прессбол". Але выканкам ініцыятыву не падтрымаў і даручыў Ворсіну дапрацаваць выканаўцам абавязкаў старшыні да справаздачна-выбарнай канферэнцыі. Нагадаем, што Ворсін падаў у адстаўку яшчэ ў траўні. З таго часу ён працуе выканаўцам абавязкаў старшыні на грамадскіх пачатках.
Фота — bymedia.net