Фехтавальшчык Рубен Лімарда стаў нацыянальным героем Венесуэлы
Такое званне яму прысудзіў прэзідэнт Уга Чавес.
Рэч у тым, што Рубену Лімарда ўдалося заваяваць у Лондане для сваёй краіны алімпійскі медаль — першы большы як за 40 год. Кіраўнік краіны паабяцаў уручыць спартсмену копію шпагі Сімона Балівара.
Сам Лімарда таксама заслужыў любоў спартовых фанатаў тым, што пасля сваёй перамогі накіраваўся ў алімпійскую вёску не на машыне з кіроўцам, а на грамадскім транспарце, перадаюць інфармагенцтвы.