“Фенербахчэ” згуляе супраць БАТЭ пры пустых трыбунах
Матч у адказ 1/16 фінала Лігі Еўропы адбудзецца ў Турцыі 21 лютага.
Кантрольна-дысцыплінарная інстанцыя УЕФА пакарала турэцкі “Фенербахчэ” правядзеннем аднаго матчу Лігі Еўропы пры пустых трыбунах з-за паводзінаў заўзятараў падчас гульні з нямецкай "Барусіяй" 6 снежня, паведамляе Goals.by са спасылкай на афіцыйны сайт УЕФА.
“Фенербахчэ” вінавацяць ў няякаснай арганізацыі матчу і непрыстойных паводзінах фанатаў, якія кідалі на поле піратэхніку.
Такім чынам, 21 лютага турэцкая каманда згуляе матч у адказ супраць барысаўскага БАТЭ пры пустых трыбунах. За тыдзень да гэтага, 14 лютага, пройдзе першы матч каманд на стадыёне ў Гродне. “Фенербахчэ” таксама аштрафаваны на 40 тысяч еўра.