Фэст экскурсаводаў у Гродне перанеслі з-за папярэджання міліцыі

Пра гэта Еўрарадыё расказала гісторык Таццяна Касатая. Супрацоўнікі ўпраўлення ўнутраных справаў папярэдзілі краязнаўцаў пра адміністратыўную адказнасць за правядзенне несанкцыянаваных мерапрыемстваў. Па словах міліцыі, неабходна было атрымаць дазвол ад мясцовых ўладаў.

Таццяне Касатай давялося абыходзиць прызначаныя на сёння месцы збору, каб паведаміць людзям, што вандроўкі па горадзе абдуцца, але пазней. Арганізатары плануюць правесці іх пасля ўзгаднення з гарвыканкамам.

Нагадаем, 21-22 красавіка ў некалькіх гарадах Беларусі праходзяць экскурсіі ў рамках краязнаўчай акцыі “Фэст экскурсаводаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі