Фэст "Вольнае паветра" перанеслі з-за недахопу міліцыі

Нагадаем, міжнародны фестываль новага этна "Вольнае паветра" меўся адбыцца 2 ліпеня на хутары Шаблі ў Валожынскім раёне. Учора стала вядома, што ён перанесены на канец жніўня.


Перанос звязаны з тым, што міліцыя Валожынскага раёну ў гэтыя дні будзе дапамагаць у арганізацыі бяспекі ў Мінску і не зможа працаваць на фэсце. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў арганізатар мерапрыемства Уладзімір Шаблінскі. 
Кошт білетаў застанецца сімвалічным — 20 тысяч рублёў. 


Новая дата фэсту і яго ўдакладненая праграма з'явіцца прыблізна праз два тыдні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі