Фінал Кубка Беларусі па футболе пройдзе ў Жодзіне
Такое рашэнне прынялі 22 сакавіка на паседжанні бюро выканкама Беларускай федэрацыі футболу.
Такі матч у Жодзіне пройдзе ўпершыню, адзначае БЕЛТА. Вырашальная кубкавая сустрэча сезона 2012/2013 адбудзецца 26 мая на стадыёне "Тарпеда". Яе ўдзельнікі стануць вядомыя 3 красавіка. Тады пройдуць два паўфінальныя матчы: "Дынама" (Мінск) — СКВІЧ (Мінск) і "Мінск" — "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна).
У мінулыя гады 20 кубкавых фіналаў адбыліся на мінскім стадыёне "Дынама". Але зараз ён закрыты на рэканструкцыю. Аднойчы, у 2002 годзе, ганаровы трафей быў разыграны ў Віцебску.
Фота — udf.by