Фінляндыя запрашае мігрантаў з-за межаў ЕС

Паводле Інстытута эканамічных даследаванняў у Хельсінкі, каб запоўніць вакансіі на рынку працы, Фінляндыя павінна запрашаць 10-20 тысяч кваліфікаваных імігрантаў штогод. Таму ўрад хоча адмяніць абмежаванні на імігрантаў з нееўрапейскіх краін.

Імігранты могуць працаваць толькі там, дзе не захацелі фіны, піша wyborcza.pl. Такіх працоўных месцаў шмат у суднабудаванні і будаўніцтве, а таксама ў ахове здароўя і адукацыі. Цяпер на 5,4 мільёна фінаў прыпадаюць 140 тысяч імігрантаў, з якіх ад 40 да 50 тысяч — мусульмане.

Фота — dengi.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі