ФК БАТЭ: Гутара чакаюць месяцы ці гады разбіральніцтваў

Нагадаем, у аўторак камітэт Беларускай федэрацыі футбола даў Аляксандру Гутару дазвол на датэрміновы разрыў кантракта з БАТЭ. Брамнік павінен заплаціць 180 тысяч долараў кампенсацыі клубу.

ФК БАТЭ рашэнне па "справе Гутара" не задаволіла. Клуб лічыць, што "шэраг юрыдычна значных аргументаў" на паседжанні не былі прынятыя да ўвагі альбо няправільна трактаваныя. "Неэфектыўна" была падлічаная і сума кампенсацыі, яна аказалася "істотна меншай" за тыя грошы, на якія спадзяваўся клуб.

"Мы будзем ісці да канца, адстойваючы свае інтарэсы, бо лічым, што справядлівасць ў пытанні, якое разглядалася, цалкам на нашым баку. Для нас гэта справа гонару", — гаворыцца ў заяве.

ФК БАТЭ збіраецца аспрэчваць рашэнне камітэта федэрацыі ў футбольным арбітражы. Таксама барысаўчане не выключаюць, што ім давядзецца звярнуцца ў Міжнародны спартыўны арбітражны суд у Лазане.

"Што датычыць Аляксандра, то ён, растаптаўшы адносіны з клубам, які выгадаваў яго, сапсуе сабе кар'еру, бо як у бліжэйшыя месяцы, а можа быць, і гады, яго чакаюць пастаянныя разбіральніцтвы ў розных інстанцыях", — заяўляе ФК БАТЭ.

Фота — Еўрарадыё


Аляксандр Гутар заплаціць БАТЭ 180 тысяч долараў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі