ФК БАТЭ можа падаць у суд на галоўнага трэнера "Гомеля"
13 траўня клуб выступіў з афіцыйнай заявай у справе так званага "скандалу", які здарыўся пасля суботняга матчу "Гомель" — БАТЭ.
Нагадаем, барысаўчане выйгралі з лікам 1:0 і на чатыры ачкі адарваліся ад "Гомеля", які займае другі радок у турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі. Пасля матчу галоўны трэнер "Гомеля" Алег Кубараў (на здымку) заявіў пра абразы, якія яго каманда пачула з боку аднаго з трэнераў БАТЭ. Гэтая заява, а таксама сыход з пасляматчавай прэс-канферэнцыі Віктара Ганчарэнкі, выклікала на форумах гарачыя дыскусіі сярод заўзятараў.
У сваёй заяве ФК БАТЭ адмаўляе, што з боку трэнерскага штабу на адрас гаспадароў выказваліся нейкія абразы. Таксама адзначаецца, што "ФК БАТЭ пакідае за сабой права звярнуцца не толькі ў АБФФ, але і ў судовыя інстанцыі — з патрабаваннем кампенсацыі маральных стратаў, а таксама стратаў гонару і годнасці... клуба".