ФК "Гомель" у Кубку Беларусі згуляе на школьным стадыёне
На дадзены момант гэта адзіны стадыён у абласным цэнтры які мае падагрэў газону. Наяўнасць месцаў на трыбунах складае 1000 чалавек.
Сваю першую гульню з салігорскім "Шахцёрам" у 1/2 Кубка Беларусі па футболу ФК "Гомель" правядзе на стадыёне спартовай школы алімпійскага рэзэрву №8.
Нягледзячы на поўную адсутнасць афіш у горадзе пра матч, на сёння ўжо прададзена каля 750 білетаў.
Адзначым, што папярэднюю гульню з мінскім "Партызанам" "Гомель" правёў таксама на гэтым жа стадыёне.