Флэшмоб супраць прапаганды на БТ (фота)
Яго правялі актывісты моладзевай арганізацыі “Альтэрнатыва”.
Маладзёны ўсталявалі на рагу вуліц Няміга і Гарадскі Вал тэлевізар з выявай лагатыпа Першага беларускага тэлеканала і расклалі на ім локшыну, таксама раскідалі локшыну навокал. Каля тэлевізара актывісты выставілі таблічку “Ахвяраванні на БТ”.
Лідар “Альтэрнатывы” Алег Корбан сказаў, што гэткім чынам моладзь выказала свой пратэст супраць таго, як дзяржаўная прапаганда замбуе і падае ў скажоным святле тое, што адбываецца ў краіне, інфармуе радыё “Свабода”.