Фотафакт: 89 прац Марка Шагала ў Мінску
Выстава "Марк Шагал: жыццё і каханне" адкрылася 31 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Яна прымеркаваная да 120-х угодкаў з дня нараджэння нашага славутага земляка.
Усе прадстаўленыя працы мастака — з калекцыі Музея Ізраіля. На адкрыццё выставы прыйшлі міністр культуры Павел Латушка і амбасадар Ізраіля ў нашай краіне Іосіф Шагал.
Фота — bymedia.net