Фотафакт: БАТЭ і "Ліль" у тумане
На мінскім стадыёне "Дынама" праходзіць матч групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і французскім "Лілем".
БАТЭ выйшаў на гульню ў наступным складзе: Гарбуноў, Радзькоў (капітан каманды), Бардачоў, Філіпенка, Палякоў, Аляхновіч, Валадзько, Брэсан, Глеб, Бага, Радзівонаў.
Стадыён "Дынама" — у тумане. На ім, дарэчы, сабраліся больш за 20 тысяч гледачоў.
Нагадаем, у нашай групе па 9 ачкоў маюць "Баварыя" і "Валенсія", у БАТЭ — 6 ачкоў, у "Ліля" ачкоў няма.