Фотафакт: эмблема Дня Волі-2013
1 сакавіка ў Мінску адбылося пасяджэнне аргкамітэта па адзначэнні 95-х угодкаў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
У ім удзельнічалі прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху "За Свабоду", Аб'яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэта БХД, "Еўрапейскай Беларусі".
Як інфармуе сайт pyx.by, быў зацверджаны канчатковы варыянт графічнай выявы, якая будзе аздабляць святочныя мерапрыемствы.
Фота — pyx.by