Фотафакт: у Пінску пачаўся футбольны “Кубак Палесся”
Турнір ужо 22-гі па ліку. Паводле традыцыі, у зімовым спаборы прымаюць удзел клубы з першай і вышэйшай ліг беларускага чэмпіянату.
Сёлета эліту прадстаўляюць гродзенскі “Нёман”, магілёўскі “Дняпро” і мазырская “Славія”. Прадстаўнікі першай лігі: пінская “Хваля”, “Смалявічы”, “Бяроза-2010”, “Слуцк” і “Гарадзея”.
“Кубак Палесся” стаў ужо часткай падрыхтоўкі некаторых беларускіх клубаў да нацыянальнага першынства, якое стартуе напрыканцы сакавіка.