Французскія геі і лесбіянкі змогуць жаніцца

Паводле гэтага дакументу, шлюб цяпер трактуецца як саюз паміж дзвюма асобамі, а не толькі паміж мужчынам і жанчынай. Таксама людзі з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй змогуць усынаўляць дзяцей, паведамляюць інфармагенцтвы.

Новы законапраекты раней падтрымаў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і яго прыхільнікі. Але змены ў сямейна-шлюбных заканадаўстве выклікалі вялікія спрэчкі ў французскім грамадстве. У апошнія некалькі тыдняў у буйных гарадах Францыі адбыліся масавыя вулічныя акцыі як прыхільнікаў, так і праціўнікаў такой ініцыятывы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі