Францыя ўжо адклікала свайго пасла з Мінска
Краіны Еўрасаюза выконваюць рашэнне аб "салідарным і адзіным рашэнні" адклікаць сваіх амбасадараў з Беларусі для кансультацый.
Нагадаем, што ЕС такім чынам адрэагаваў на рашэнне Мінска адклікаць свайго пастаяннага прадстаўніка пры ЕС і амбасадара ў Польшчы, а таксама прапанову кіраўніцы Прадстаўніцтва ЕС у Мінску і польскаму амбасадару выехаць для кансультацый у свае сталіцы.
Як паведамляе агенцтва "Франс-Прэс", знешнепалітычнае ведамства Францыі абяцае, што іх краіна, разам з еўрапейскімі партнёрамі, "працягне асуджаць пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека і падставовымі свабодамі" ў Беларусі, а таксама "супрацьдзейнічаць рэпрэсіям у адносінах праціўнікаў рэжыма ў Мінску".