Freedom House выступае за пашырэнне санкцый у дачыненні да Беларусі
Такую пазіцыю выказаў кіраўнік арганізацыі Дэвід Крамер.
Аляксандр Лукашэнка ўяўляе пагрозу для незалежнасці сваёй краіны, таму неабходна пашыраць эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, заявіў ён 5 снежня на канферэнцыі АБСЕ ў Вільнюсе.
Кіраўнік Freedom House таксама выказаў шкадаванне, што Расея вырашыла падтрымаць беларускі рэжым. На думку Крамера, ціск і санкцыі - адзіны спосаб супрацоўніцтва, які зразумелы Лукашэнку, паведамляе БелаПАН.