ФСБ дапамагала КДБ у расследаванні выбухаў у 2005 і 2008 гадах
Следства па справе аб тэракце ў Мінску мае дастатковую колькасць рэчыўных доказаў для правядзення выбухатэхнічнай экспертызы.
Аб гэтым заявіў сёння кіраўнік групы піратэхнікаў ФСБ Расіі Раман Саколюк у эфіры беларускага тэлебачання.
"Сабраныя рэчавыя доказы маюць дастатковую паўнату для правядзення паўнавартаснай, комплекснай выбухатэхнічнай экспертызы, якая будзе выкарыстана пры правядзенні судовага разбору", — сказаў Саколюк.
Ён таксама распавёў, што КДБ Беларусі карыстаўся дапамогай сваіх калег з ФСБ у 2005 і 2008 гадах пры расследаванні выбухаў у Віцебску і Мінску, перадае РІА Новости.