Футбаліста арыштавалі за нявыплату аліментаў проста падчас матчу

Матч праходзіў у горадзе Рышон. "Хапаэль" гуляў супраць каманды-цёзкі з Назарэта. У перапынку паміж таймамі футбаліста затрымалі праваахоўнікі, перадае сайт "Подробности". Спартовец завінаваціўся былой жонцы 4000 долараў.

Кіраўніцтва клуба спрабавала ўступіцца за аднаго са сваіх найлепшых гульцоў, паабяцаўшы паліцыі выплаціць грошы адразу пасля гульні. Аднак улады на гэтую саступку не пайшлі. Трэнеру каманды давялося зрабіць замену.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі