Футбаліста аштрафавалі за запіс Twitter, у якім ён назваў калегу геем

19-гадовы нападаючы павінен выплаціць 10 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Акрамя таго, ён папярэджаны адносна сваіх паводзінаў у будучым.

Як паведамляе "Прессбол", Сусо пракаментаваў фотаздымак, які яшчэ адзін гулец "Ліверпуля", таксама іспанец, Хасэ Энрыке выклаў у Twitter. Сусо напісаў, што яго аднаклубнік "з'яўляецца геем" і "ён робіць усё, акрамя гульні ў футбол".

Выказваюцца думкі, што запіс у мікраблогу быў звычайнай падколкай, якую не зразумелі ў кіраўніцтве клуба і федэрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі