Футбалісты "Баранавічаў" байкатавалі матч супраць "Граніта"
Клубу залічана тэхнічнае паражэнне за няяўку каманды на матч 19-га тура чэмпіянату Беларусі.
Як стала вядома сайту Goals.by, перад гульцамі клуба з'явілася запазычанасць па заробку за чэрвень і ліпень. Футбалісты "Баранавічаў" прынялі рашэнне не ўдзельнічаць у бліжэйшых матчах пакуль ім не выплацяць заробкі. Яны ўжо звярнуліся да кіраўніцтва клуба з афіцыйнай заявай.
Пасля 19 тураў "Баранавічы" займаюць апошняе месца ў турнірнай табліцы розыгрышу першай лігі, маючы ў сваім актыве ўсяго 3 ачкі.