Футбалісты БАТЭ разграмілі "Нёман" — 5:1
У стартавым матчы 26-го тура чэмпіяната краіны БАТЭ са значнай перавагай выйграў у "Нёмана".
Першы гол забіў Брэсан (з пенальці). Футбаліст "Нёмана" Дзенісевіч на 39-й хвіліне зраўняў лік, але гэты гол стаў адзіным на рахунку гродзенцаў. У браму "Нёмана" мяч забілі Паўлаў (45), Радзівонаў (51), яшчэ раз Брэсан (61), а потым зноў Радзівонаў (64).
Фота — з архіву fcbate.by