Футбалісты БАТЭ выйгралі ў "Вардара" — 3:2
Хаця на пачатку другога тайма барысаўскі клуб саступаў македонцам з лікам 1:2.
Перамогу беларускаму клубу прынёс форвард Віталь Радзівонаў. На 92-й і 94-й хвіліне ён аформіў дубль.
Нагадаем, што на барысаўскім стадыёне прайшоў матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Матч у адказ БАТЭ правядзе ў сталіцы Македоніі Скоп'і 25 ліпеня.
Фота — pressball.by