Футбольная зборная Беларусі перамагла Люксембург — 2:0
Адборачны матч чэмпіянату Еўропы прайшоў у аўторак на мінскім стадыёне "Дынама".
Лік на 48-й хвіліне з пенальці адкрыў Сяргей Карніленка, а на 73-й вызначыўся Вячаслаў Глеб, які выйшаў на замену.
Сёння таксама прайшоў яшчэ адзін матч у нашай групе. Зборная Босніі і Герцагавіны перамагла Албанію — 2:0.
У групе D па-ранейшаму лідыруе зборная Францыі — 13 ачкоў пасля 6 гульняў. У Беларусі 12 ачкоў, але пасля 7 матчаў. У Босніі і Герцагавіны — 10 (6 матчаў), у Румыніі і Албаніі — па 8 ачкоў (па 6 матчаў), у Люксембурга — 1 (7).